|
Вось сапраўды як новы год сустрэнеш так яго й правядзеш. Прынамсі першыя два дні пра гэта сьведчаць. 2010 сутракаў з лазьняй, качаньнем у сьнезе й гульнёй у бясслаўных ублюдкаў. Другі дзень новага году амаль такі ж толькі з іншым складам удзельнікаў сьвяткаваньня. Гульню, дарэчы, вельмі раю. З правіламі можна азнаёміцца тут. Найбольш рогату выклікалі такія экзатычныя пэрсанажы які Галіна Радыёнава і Тоньё Лунацік. Карацей 2010 пачаўся пазытыўненька. Спадзяюся ў вас таксама:) |